Ладдзя Роспачы

16+

Уладзімір Караткевіч
Філасофская прыпавесць з элементамі балагану на 2 дзеі
ІнсцэніроўкаРасціслаў Асвяціч
ПастаноўкаВіктар Клімчук
Сцэнаграфія і лялькіАлесь Сідараў
КасцюмыГанна Сідарава
МузыкаАлег Залётнеў
Камп’ютарная аранжыроўка музыкіВелімір Залатнёў
Працягласць2:00
Акцёры

Рэжысёр задаўся пытаннем, якое зазвычай застаецца па-за ўвагай: а што сталася прычынай такой ранняй — у трыццаць тры гады — сустрэчы Гервасія Вылівахі са Смерцю? Спектакль разыгрываецца ў жанры філасофскай прыпавесці з элементамі балагану. Гратэск выяўляе ненатуральнасць так званых сацыяльных роляў. Маскі хаваюць людзей ад здзекаў Жыцця.

Кантрастам балагану паўстае царства мёртвых, дзе ўжо другі, сапраўдны Выліваха, пазбаўлены балаганных крылаў і маскі гуляе са Смерцю ў шахматы. І нібыта найвышэйшыя сілы спасылаюць на яго прасвятленне, даючы магчымасць выйграць і вярнуцца на зямлю для новага, не балаганнага, а сапраўднага жыцця. А найвышэйшая перамога — калі нямыя размыкаюць свае вусны, прамаўляючы: "Божа зямлі маёй…"

Узагароды:
Міжнародны фестываль тэатраў лялек імя Сяргея Абразцова ў г.Масква (Расія) 2001 г. – Дыплом фестывалю.
2004 г. – Спектакль-намінант на атрыманне дзяржаўнай прэміі (быў вылучаны на гэтую прэмію Саветам інтэлігенцыі).
Міжнародны фестываль тэатраў лялек для дарослых у г.Стара Загура (Балгарыя) 2009 г. – Дыплом фестывалю.

Прэм'ера – 04.2000