16+
Мікалай Гогаль
Вар’яцкая фантасмагорыя на 2 дзеі
Пераклад | Людміла Сіманёнак |
Пастаноўка | Віктар Клімчук |
Сцэнаграфія і мультымедыя | Алесь Сідараў |
Лялькі і касцюмы | Ганна Сідарава |
Музыка | Алег Залётнеў |
Харэаграфія | Дзіяна Юрчанка |
Працягласць | 1:30 |
Акцёры |
|
Чаму ператвараецца ў трагедыю шэраговае існаванне непрыкметнага чыноўніка? З-за немагчымасці дасягнуць таго, што завецца жыццёвым поспехам? З-за безнадзейнага кахання да недасяжнай дзяўчыны? З-за прыродных асаблівасцяў характару?
Дзеянне спектакля адбываецца не столькі ў рэальным свеце, колькі ў калідорах свядомасці тытулярнага саветніка Аксенція Іванавіча Папрышчына. Адрынуты грамадствам, ён імкліва губляе развагу, апускаючыся ў бездань вар’яцтва. А можа, наадварот, уздымаецца да адчування каштоўнасці Чалавека, вольнага ад шалупіння сацыяльных умоўнасцяў.
Узнагароды:
26 Міжнародны тэатральны фестываль "Валізка" ў г. Ломжа (Польшча) 2012 г. – Дыплом фестывалю.
Прэм'ера – 09.2012