5+
Шарль Перо
Чароўная казка на 2 дзеі
Пастаноўка | Віктар Клімчук |
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы | Ганна Сідарава |
Пераклад | Сяржук Сокалаў-Воюш |
Музыка | Алег Залатнёў |
Харэаграфія | Сяргей Талкач |
Працягласць | 1:15 |
Акцёры |
|
Ці зможа Папялушка ператварыцца ў Прынцэсу? Вядома, калі будзе працавітай, шчырай, добрай і паслухмянай. Ну і калі хросная-Фея своечасова выправіць яе на баль, папярэдне зрабіўшы карэту з гарбуза, а коней – з шэрых мышак...
Несмяротную гісторыю, у якой дабро заўжды атрымлівае заслужаную перамогу над злом, а сапраўднае каханне – над бруднымі інтрыгамі, артысты распавядаюць па-сяброўску даверліва і пранікнёна. Дэкарацыі, прыгожыя лялькі і касцюмы апавядальнікаў адсылаюць гледача да барочнай эпохі прыдворнага тэатра Людовіка ХІV, а дынамічнае развіццё падзей і шматлікія чароўныя пераўтварэнні здатныя трымаць увагу дзяцей і дарослых аж да самага шчаслівага фіналу.
Прэм'ера – 02.2015