Жураўлінае пяро

12+

Дзюндзі Кінасіта
Прыпавесць на 2 дзеі
ПастаноўкаВіктар Клімчук
СцэнаграфіяАлесь Сідараў
Лялькі і касцюмыГанна Сідарава
МузыкаАлег Залётнеў
ХарэаграфіяНадзея Благадацкіх
Працягласць1:20
Акцёры

"Жураўлінае пяро" – п’еса, створаная вядомым японскім драматургам паводле фальклорнай гісторыі, апавядае гледачу "зімовую казку". Яна нарадзілася ў далёкія часы ў горных паселішчах Японіі. Яе расказвалі доўгімі зімовымі вечарамі, калі ў кожнай хаціне пад занесенай снегам страхой чуўся шум ткацкага станка.

Бедны селянін Сато ажаніўся з мілай дзяўчынай Ацумі – чароўнай ткачыхай. Створанае ёй незвычайнае палатно прыносіла вялікія грошы, якія асляпілі Сато. Атрымліваецца, што за грошы ён прадае сілу і здароўе сваей каханай. Што зробіць яна?
Прэм'ера - 07.2007