Чароўная зброя Кэндзо

7+

Міхаіл Cупонін
Казка на 2 дзеі паводле японскага фальклору
Пераклад і пастаноўкаВіктар Клімчук
СцэнаграфіяАляксандр Сідараў
Лялькі і касцюмыГанна Сідарава
МузыкаАлег Залётнеў
Працягласць1:15
Акцёры

Кранальная гісторыя кахання Юкіко і Кэндзо ўвабрала ў сябе сюжэты самых мудрых і цікавых казак Японіі. Маладая пара Юкіко і Кэндзо недаацэньвалі тое лепшае, што мелі: маладосць, каханне, згоду. Каб дапамагчы зразумець, якім багаццем яны валодалі, лёс праводзіць сям'ю праз цяжкія выпрабаванні старасцю, нямогласцю, страхам. Але Юкіко і Кэндзо захоўваюць у сваім сэрцы самае галоўнае – любоў і дабрыню. І таму ім даецца яшчэ адзін шанец быць па-сапраўднаму шчаслівымі.

На сцэне ствараецца атмасфера сапраўднага японскага тэатра лялек. Казку расказвае Гідаю, па-майстэрску пераўвасабляючыся ў самых фантастычных герояў. Дапамагае расставіць у казцы патрэбныя акцэнты Музыка. Музычны інструмент, зроблены з бамбука і разнастайных званочкаў, то трывожна завывае, як вецер у коміне, то мілагучным звонам вітае Юкіко, то стукае гулка і напружана, бы сэрца ў грудзях. А ў фінале казкі маленькія літаўры нягучным звонам вітаюць перамогу дабрыні і любові, абвяшчаючы час вялікага шчасця для ўсіх добрых людзей.

Узнагароды:
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г.Белгарад (Расія) 1997 г. - Прыз за "Лепшы спектакль фестывалю".
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г.Мінск (Беларусь) 1997 г. - Дыплом фестывалю.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г.Тэгеран (Іран) 1998 г. - Прыз за лепшы спектакль фестывалю.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Белая вежа" ў г.Брэст (Беларусь) 1998 г. - Гран-пры фестывалю.
Міжнародны фестываль тэатраў для дзяцей у г.Субоціца (Сербія) 2000 г. - Прыз за лепшы творчы ансамбль.
Фестываль тэатраў лялек у г.Роўна (Украіна) 2003 г. - Дыплом фестывалю.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Серебрянный осётр" у г. Волгоград (Расія) 2007 г. - Прыз за лепшы спектакль фестывалю.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г.Ольштын (Польшча) 2007 г. - Дыплом фестывалю.
16 Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Катавіцэ для дзяцей" у г.Катавіцы (Польшча) 2013 г. - Дыплом фестывалю.
ІІ Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Преданья старины глубокой" у г.Тамбоў (Расія) 2016 г. - Дыплом фестывалю.
І Кіеўскі міжнародны фестываль тэатраў лялек "PUPPET.UP!" (Україна) 2017 г. - Дыплом за ўвасабленне прыгажосці ўсходняй культуры.

Прэм'ера - 10.1996