Брэменскія музыкі

5+

В. Ліванаў, Ю. Энцін
Музычная казка-фантазія на 2 дзеі па матывах твора братоў Грым
ПеракладПётр Ламан
ПастаноўкаВіктар Клімчук
СцэнаграфіяАлесь Сідараў
Лялькі і касцюмыГанна Сідарава
МузыкаГенадзь Гладкоў
Працягласць1:15
Акцёры

Запрашаем гледачоў на цыркавое прадстаўленне! Сабака круціць трайное сальта, Асёл жангліруе вялізнай гірай, Певень танцуе на дроце. А Чорны Кот паказвае свае дзівосныя фокусы. Перад вамі – знакамітыя Брэменскія музыкі.

Прыгодаў хопіць усім: вас чакаюць вялікае каханне Трубадура і Прынцэсы, змаганне са страшнымі ляснымі Разбойнікамі, хітрыкі Караля, шчырыя намаганні геніяльнага Сышчыка. І, канечне, вялікае шчасце, да якога дабяруцца героі ў фінале спектакля.

Узнагароды:
Фестываль драматычных і лялечных спектакляў для дзяцей у г. Гродна (Беларусь) 1998 г. – Прыз за лепшы спектакль, Прыз за лепшую жаночую ролю – ролю Прынцэсы (В. Маханькова).
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г. Мінск 1998 г. – Дыплом фестывалю.
ЭКСПА-2000 у г. Гановер (Германія) 2000 г. – Дыплом фестывалю.
Гастролі ў г. Даўгаўпілс (Латвія) 2001 г. – Дыплом фестывалю.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек у г. Слупск (Польшча) 2001 г. – Дыплом фестывалю.
Міжнародны фестываль дзіцячых тэатраў у Сербіі і Чарнагорыі ў г. Котар 2002 г. – Прыз за лепшую мужчынскую ролю – блазна (Алесь Маханькоў).

Прэм'ера – 04.1998